звонкі zvonki

назоўнік
прыметнік
множны
  1. (назоўнік мн) звонкі адна з чатырох масьцяў гульнявых картаў; абазначаецца чырвоным сымбалем ♦. Чацьвёрты варажыў на картах і загадаў, каб яму даслалі ўсе жалуды, віны й звонкі, якія ўдасца захапіць ці знайсьці на тэрыторыі Лайлоніі. (Л.Калакоўскі)
  2. (прыметнік) звонкі А ў скрыпчыную жальбу ўплятаўся нейчы звонкі галасок. (В.Ластоўскі) Сэрца рвецца на прасторы, Да прагалінаў лясных, Дзе птушыным звонкім хорам Набрынялі дні вясны. (Я.Золак)
  3. Сялянскі хлопец, які пасвіў каровы і якога за бліскучыя поспехі ў вучэнні вясковы ксёндз хацеў паслаць вучыцца і меркаваў на сваё месца, раптам адкрыў у сабе звонкі і чысты, як крыніца, талент песнятворцы. (У.Караткевіч) Іскрамётны, трохі нават звонкі снег сухім пылам пасыпаўся на іх з галін. (У.Караткевіч) Край азёраў і крыніц, Поўны цудаў, таямніц. Нівы, звонкія лясы, Пахнуць мёдам верасы. (А.Дзеружынскі) У Беларусі ясныя вочы, Многа любові ў грудзях: Звонкае поле, звонкія сосны, Звонкі і сонечны шлях. (П.Броўка)
Cынонімы
звонка
Амэрыканская Ангельская
1: diamonds 2: loud 3: resonant
Расейская
1: бубны 2: звонкий; голосистый