задавальненьне zadavalnieńnie

назоўнік
жаночы
адзіночны
  1. Выкананьне, ажыцьцяўляньне патрабаваньня, жаданьня і падобнага.
  2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго-небудзь.
Прыклады

Я-ж спакойна яму паясьніў, што ня лічу нахабствам, калі нечага прашу. "Вы мне проста можаце адмовіць, аднак я яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што раблю гэта з нацыянальнага абавязку, а не для задавальненьня асабістых патрэбаў". Пачуўшы мой спакойны тон, палкоўнік, здалося мне, неяк суцішыўся.

Барыс Рагуля Беларускае студэнцтва на чужыне

А ў мяне на тым часе быў камандзірам гарматы (той самай, што без прыцэлу) старшы сяржант Закіраў, башкір па нацыянальнасьці, вялікі спэц па конях. Ён і кажа: ня дрэйф, лейтэнант, выгрузімся — каня дастанем. Яшчэ лепшага. I праўда, дастаў. Ды не аднаго. Нават і мне дастаў пад сядло — выдатнага дрыкганта, езьдзіць на якім было адно задавальненьне.

Васіль Быкаў Доўгая дарога дадому

Нарматыўны правапіс/адпаведнік
задавальненне
Амэрыканская Ангельская
1: fulfillment; achievement; satisfaction; 2: pleasure; satisfaction
Гішпанская
1: la realización; la satisfacción; 2: la satisfacción; el placer; el gusto
Расейская
1: выполнение; 2: удовольствие
Польская
1: osiągnięcie; 2: zadowolenie
Украінская
1: виповнення; 2: задоволення
Француская
1: la réalisation; la exécution; 2: le plaisir; la satisfaction