вятрак viatrak

назоўнік
мужчынскі
адзіночны
  1. Від збудавання, для вытворчасці механічнай энергіі з выкарыстаньнем энергіі ветра.
  2. Ветраны млын.
Прыклады

Пампей пабудаваў дом у вёсцы, самы, на ўсю вёску, вялiкi ды прыгожы, а за домам паставiў новы млын, вятрак, i ўзяў у жонкi мясцовую сялянскую дзяўчыну.

Віктар Карамазаў Чырвоная брама

Дзед прачнецца спуджаны, паглядзіць на возера -
Усе зоры выпіў, вылавіў шчупак...
З гора замахае доўгімі рукамі,
Быццам папярхнуўшыся мукой, вятрак.

Максім Танк Дзед і шчупак

Амэрыканская Ангельская
1: wind turbine; 2: windmill;
Гішпанская
1: el aerogenerador; 2: el molino;
Расейская
1: ветрогенератор; 2: ветряная мельница
Польская
1: turbina wiatrowa; 2: wiatrak;
Украінская
вітряк; вітродвигун;
Француская
1: la éolienne ; 2: le moulin