тэчка tečka

назоўнік
жаночы
адзіночны

Вокладка з кардону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і падобнага. Таксама лічбавы зьмяшчальнік ў які кладуцца файлы.

Прыклады

«Прозьвішча, імя, імя па-бацьку... Дзе нарадзіўся? хто бацькі? якую школу скончыў? хто падбіў да арганізацыі суполкі? хто, апроч Шлыкава, браў удзел у выданьні альманаха? колькі нумароў выйшла? чаму назвалі сваё выданьне «Блакітны ліхтар»? каго ведаеце зь беларускіх пісьменьнікаў? ці часта бываеце ў Менску? ці даводзілася чытаць падрыўную літаратуру? каму давалі альманах? зь якой нагоды цікавіцеся Альбаніяй?..» Я блытана адказваў на гэтыя ды іншыя пытаньні, адчуваючы, што баец нябачнага фронту задае іх дзеля праформы. На стале ў байца ляжала тэчка і ў яе нутры, відавочна, былі пазначаныя і маё прозьвішча, і імя, і шмат чаго іншага.

Вінцэсь Мудроў Вясновая песьня шпака

Амэрыканская Ангельская
folder; directory
Гішпанская
la carpeta
Расейская
папка
Польская
teczka
Украінская
папка
Француская
le dossier