студня studnia

назоўнік
жаночы
адзіночны

студня

Умацаваная зрубам вузкая і глыбокая яма для атрыманьня вады з ваданоснага слою.

Прыклады

Тут студня знакамітая і ўсім вада да смаку, ды болей акавітаю мы праганяем смагу. (Р.Барадулін)

Ні паветра, ні хлеба, ні вады: адзін басейн у Зарадскім завулку ды яшчэ студня ў Знаменскім манастыры, вада якога была такая салоная, што прыдатная была нават для засолкі агуркоў. (У.Караткевіч)

Цяпер жа ад вёскі лічы не засталося нічога, апроч хіба некалькіх зьдзічэлых яблыняў у былых садках, падмуркаў ды студняў. (В.Быкаў)

Cынонімы
калодзеж
Амэрыканская Ангельская
well
Расейская
колодец
Польская
studnia
Француская
le puits