спакваля spakvala

прыслоўе
спакваля Спакваля, марудна вяртаўся Захар з тае дзівоснае прасторы і зноў, як бы нанова, адкрываў сабе свет. (А.Савіцкі) Спакваля змрок затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. (В.Быкаў) Вялікая і сьвятая зямля Сонцам раны залечвала без пакут, Спакваля. Залівалася краскамі, што даўно не цьвілі, Найчысьцюткімі зернямі засявала палі І, расой ападаючы на суквецьці бяроз, Песьняй жаўранкаў славіла дзіўны свой лёс. (К.Кірэенка)
Cынонімы
1: паволі; памалу; 2: паступова
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
спакваля
Амэрыканская Ангельская
1: slowly; 2: gradually
Расейская
1: исподволь; полегоньку; 2: постепенно