слоўнік sloŭnik

назоўнік
мужчынскі
адзіночны
  1. Лексыка, слоўнікавы склад мовы, дыялекту, якога небудзь сацыяльгага гурта, асобнага пісьменьніка і падобнага.
  2. Даведачная кніга, якая зьмяшчае словы, словазлучэньні, ідыёмі, марфэмы і падобнае разьмешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэньні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці іх пераклад на іньшую мову або паведамляе зьвесткі аб прадметах, абазначаемых словамі.
Прыклады

Стараўся перайначыць у сабе прыроджаныя, а значыць, абыватальскія схільнасьці і густы — усю гэтую любасьць да бору і лесу, нязначных праяваў жыцьця, засвоіць іншую эстэтыку, інакшы слоўнік, напоўнены грымотай заводзкіх цэхаў, дымам фабрычных труб, калектыўнай працай людзей, будаўнікоў камунізму.

 

Васіль Быкаў Жоўты пясочак

Думаецца, што перад нашымі лінгвістамі стаіць вялікая задача па звядзеньні ўсіх дыялектных збораў у адзін шматтомны слоўнік, які б заўсёды быў пад рукой кожнага пісьменьніка, газетчыка, настаўніка і ўсіх іньшых, хто мае дачыненьне да мовы.

Іван Ласкоў Адкуль пайшла беларуская мова

Амэрыканская Ангельская
1: vocabulary;
2: dictionary
Расейская
словарь
Польская
1: słownictwo;
2: słownik
Украінская
словник
Француская
1: le vocabulaire;
2: le dictionnaire