разгарнуць razharnuć

дзеяслоў
разгарнуць зак., што разгарну, разгорнеш, разгорне, разгорнем, разгорнеце, разгорнуць; разгарні, разгарніце; разгарнуў, разгарнула, разгарнулі; разгорнены, разгорнуты; разгарнуўшы
  1. расправіць, расьцягнуць што-н. згорнутае ў даўжыню або шырыню. Вось Алёнка, самая бойкая зь пяцікласніц, паднялася на сцэну і разгарнула вышыты партрэт Леніна. (Скрыпка) Столькі выткала маці кроснаў, Што калі разгарнуць іх на травах росных, То яны б увесь сьвет абнялі. (А. Астапенка)
  2. вызваліць ад абгорткі; зьняць тое, чым было што-н. загорнута, закрыта. Дзяўчынка села на траву, разгарнула фартух,— там былі кветкі. (Краўчанка) Ганна Лявонаўна дастала з партфеля пакунак у жоўтай упаковачнай паперы, разгарнула яго і ахнула. (Корбан)
  3. раскрыць што-н. складзенае. — А зараз пачнём урок,— Іван Сяргеевіч разгарнуў клясны журнал. (Курто) Галіна Фёдараўна зараз жа разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру. (Паслядовіч)
  4. расхінуць, рассунуць што-н. у бакі; разьвесці. Хлопец разгарнуў рукамі чарот, выбег на палянку. (Гамолка) Задаволены Кулік разгарнуў прысак і пачаў даставаць печаную бульбу, яна прыемна пахла. (Гурскі)
  5. разабраць. За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасьцель. (В.Быкаў)
  6. перан. зрабіць даступным зроку, як бы разаслаць перад вачамі. А Дняпро з лясоў дрымучых Праз мой родны край плыве. Увабраўшы нашы рэкі, Разгарнуў блакітны плёс. Сьветлым поясам навекі Наш зьвязаў братэрскі лёс. (Бялевіч)
  7. выпрастаць, расправіць, разьвёўшы ў процілеглыя бакі. [Стафанковіч:]— Я яшчэ .. магу разгарнуць свае плечы, я яшчэ моцна трымаю гэбаль у руках. (Чорны) Рукі .. [Алены] навярэджаны, і яна адчувае сябе, як набітая, а назаўтра не можа рук разгарнуць. (Я.Колас)
  8. раскрыць, распусьціць (кветкі, лісьце). Разгарнула пялёсткі шыпшына — ужо пяць гадзін раніцы, падняў угору галоўку жоўты адуванчык — лічы шэсць гадзін. (Хомчанка)
  9. спэц. начарціць на роўніцы паверхню геамэтрычнага цела. Разгарнуць шматграньнік.
  10. перан. падрабязна выказаць, выкласьці, апісаць што-н.; раскрыць сутнасьць, зьмест чаго-н. — Тады я мог бы разгарнуць і пачуцьці, і паказаць душэўныя зрухі, словам, тут бы ў мяне ўсё разраслося вельмі шырока. (Скрыган) Тут Сымонка сваю душу Мог прад дзедам разгарнуць. (Я.Колас)
  11. перан. даць чаму-н. (сілам, здольнасьцям) свабодна і поўна праявіцца, разьвіцца. Разгарнуць музыкальныя здольнасьці.
  12. павялічыўшы аб'ём, паглыбіўшы зьмест, зрабіць буйнейшым па жанру (літаратурны, музычны твор). Вось гэтую невялікую байку Зьмітрок Бядуля паспрабаваў разгарнуць у вялікую аповесьць. (Кучар)
  13. зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах. Разгарнуць будаўніцтва. «Пераканаўшыся, што я моцна стаю на нацыяналістычных пазыцыях і зьяўляюся прыхільнікам актыўных дзеяньняў супраць Савецкай дзяржавы, Рагуля прапанаваў мне перабрацца на тэрыторыю Савецкай Беларусі, не чакаючы пачатку вайны, і разгарнуць там актыўную нацыяналістычную работу», - сьведчыў Філістовіч. (А.Лукашук)
  14. падрыхтаваць да дзеяньня, функцыянаваньня. [Радыст] выбраў пад елкай высокую купіну, хутка разгарнуў рацыю, закінуў на елку антэну, нацягнуў супрацьвагу і пачаў працаваць. (Ваданосаў)
  15. спэц. разьмясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак.
Амэрыканская Ангельская
open up; expand;