прыкра prykra

прыслоўе
прыкра 1: Нейкі агідны цень запаў у яе душу, і жанчына ўсё не магла зразумець, каго тут вінаваціць — сябе ці Пархомава, — ад гэтага было вельмі тлумна і прыкра. (В.Быкаў) Але ж мне не то што прыкра, а праціўна, адваротна, горка, цяжка, што тая істота, якая ў ва мне пачынае жыць, якую я, здаецца, ужо цяпер бачу сваімі вачыма, якую я ўжо цяпер, здаецца, люблю, нават перад тым ужо як пачаць жыць, існаваць, спаткае не толькі непрыхільнасьць, а можа нават нянавісьць ад свайго роднага бацькі. (К.Чорны) Андрэй успомніў, як гэты чалавек калісьці сам-насам паваліў у Сафіёўскіх лясах мядзьведзя-бадзягу, і яму стала вельмі прыкра і балюча за жыцьцё, за яго жарты з людзьмі. (У.Караткевіч) 2: З адной стараны Апанасу прыкра было, што жонка яго перад усёй вёскай лае і выпамінае старыя грахі, а з другой - радасна стала, што аб ім ведаюць аж у Вільні і складаюць такія складныя вершы, што аж слухаць люба. (В. Ластоўскі)
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
прыкра
Амэрыканская Ангельская
1: painfully 2: unpleasantly; annoyingly; embarassingly
Расейская
1: больно; горько; 2: досадно; неприятно