песьня pieśnia

назоўнік
жаночы
адзіночны
песьня Р мн. -сень 1: невялікі паэтычны твор, які сьпяваюць (спяваецца). Яна пачынала кволым старэчым голасам тую несмяротную песню, якой захапляліся і яшчэ будуць захапляцца мільёны сястрычак і брацікаў, мамаў і татаў, дзядуль і бабуль. (Я.Брыль) З дзён малых, Відаць, да смерці, Светлым аганьком Мне запала песня ў сэрца. (П.Броўка) Слова — вёскі абуджанай дар, Песня спее ў вачах і на ўсмешцы. (А.Пысін) 2: мэлядычныя гукі, якія нагадваюць песню. У гэтым сонечным трапяткім блакіце звінела песня ляснога жаваранка. (А.Савіцкі) Жураўліная песня злівалася з няўмоўчным гоманам бору. (М.Лынькоў) 3: (паэт.) На стромкі бераг узышоў Купала, І песня за вянкамі паплыла. (С.Грахоўскі) Гэта памяць — вольная песня, Гэта памяць — звонкая воля. Гэту памяць вякам не закрэсліць, — Я цябе не забуду ніколі. (В.Зуёнак)
Cынонімы
1: баляда; сьпеў; 2: сьпеў
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
песня
Амэрыканская Ангельская
song
Расейская
песня; (паэт.) песнь