пачувацца pačuvacca

дзеяслоў
пачувацца незак. пачуваюся, пачуваешся, пачуваецца, пачуваемся, пачуваецеся, пачуваюцца; пачуваўся, пачувалася, пачуваліся; пачуваючыся разм. тое, што і пачуваць сябе. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. (Я.Колас) Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. (К.Чорны) Чаму я пачуваўся шчаслівым, забылася. (Лужанін) А ў дрывотні я пачуваўся, далібог, лепей, чым прарок Іёна ў чэраве Левіяфана. (Арлоў)
Cынонімы
пачуваць (адчуваць) сябе
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
пачувацца
Расейская
чувствовать себя