нябёсы niabiosy

назоўнік
множны
нябёсы 1: (паэт.) мн. ад "неба" Хмара дужая, нібы грузчык, Узваліла нябёсы на плечы. (“Маладосць”) Сонцу — высь і чыстыя нябёсы, Кветцы — май і светлая раса. (А.Пысін) Яны ж [песні] пра мілыя і гэтакія родныя нябёсы і крыніцы срэбраводныя... (У.Карызна) А ліўняў, цёплых, жыццядайных, якія б абмылі нябёсы і зямлю, якія б памаглі адскочыць, зарунець траве, не было зусім. (У.Карпаў) У бляску сонца нікнуць росы; Свяжуткі, чысценькі нябёсы. (Я.Колас) Асветлены спрадвечнасці нябёсы Святым святлом Сузор’я родных моў. (Р.Барадулін) 2: тое ж, што і рай. Мы ведаем, што Бог справядлівы, і, калі мы пападзем на нябёсы, мы будзем знаходзіцца ў поўнай згодзе з Яго рашэннем, якім бы яно ні было. 3: вышэйшыя, боскія сілы. Смугою шызаю, агнём Нябёсы спальваюць планету. (А.Пысін)
Cынонімы
2: Эдэм; рай
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
нябёсы
Амэрыканская Ангельская
1: sky, heaven; 2: heaven;
Расейская
небеса