насоўка nasoŭka

назоўнік
жаночы
адзіночны
насоўка -і, ДМоўцы; Р мн.овак разм. невялікая хустачка, прызначаная для выціраньня носа або твару; насавая хустачка. ...Доктар Фаўст выцер сваю лысіну белакрухмальнай насоўкай. (Лойка) І ад таго, што вельмі часта цёр [Леў Раманавіч] па ім насоўкай, лоб і шчокі балюча гарэлі. (Асіпенка) Седзячы за сталом, бацька часта кідаў патайны позірк на такі самы, як і ва ўбогім сынавым жытле, авальны партрэт і потым доўга праціраў насоўкаю пенснэ. (Арлоў)
Cынонімы
насавая хустачка
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
насоўка
Амэрыканская Ангельская
handkerchief; hanky (col.)
Расейская
носовой платок