люстра lustra

назоўнік
ніякі
адзіночны
  1.  Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.
  2. Пераноснае значэньне Спакойная, гладкая паверхня вады.
  3. Пераноснае значэньне Аб тым, што з'яўляецца адлюстраваньнем якіх-небудзь з'яў, працэсаў і падобнага; адбітак.
Прыклады

Пачатак вечара не быў адметны нічым, акрамя таго, што мы слухалі новыя кружэлкі, прычым на Шапэна часу не хапіла. Выдатна памятаю, што паставіў прэлюдыі на прайгравальнік, аднак Наташа ўжо прычэсвалася перад нашым вялікім авальным люстрам, і я не стаў апускаць іголку на дыск.

Уладзімір Арлоў Краявід з ментолавым пахам

Туман яшчэ не пасьпеў зусім асесці, хоць на вёсцы яго і не было ўжо. Затое над возерам ён плаваў, як абястлушчанае малако: то паднімаўся, паказваючы цёмнае люстра вады, то апускаўся заслонаю, хаваючы ўсё ад вачэй.

Іван Чыгрынаў У ціхім тумане

Амэрыканская Ангельская
1: mirror; 2: mirror; reflection; 3: reflection
Гішпанская
1: el espejo; 2: la reflexión
Расейская
1: зеркало; 2: зеркальная поверхность; 3: отражение
Польская
1: lustro; 2: odbicie
Украінская
1: люстро; дзеркало; 2: відображення; 3: відображення
Француская
1: le miroir; 2: la réflexion; 3: la réflexion