ліштва lištva

назоўнік
жаночы
адзіночны
  1. Накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма.
  2. Металічкная накладная пласьцінка са шчылінай для ключа ў дзьвярах, шуфлядах і падобным.
  3. Тое што і плінтус.
  4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.
Прыклады

А зоры —
Кожная! — ветлай сятрой.
Вокнаў ліштва і варотцаў узоры,—
Край на умельцаў багат.

Яўгенія Янішчыц Зорная паэма

Акаловіч адгарнуў ад жывата транты свае адзежыны і пачаў абмацваць у кашулі вышэй жывата ліштву, па якой зашпільвалася кашуля. У адным месцы ліштва не была прышыта, а толькі зарублена.

Кузьма Чорны Пошукі будучыні

Амэрыканская Ангельская
1: trim; molding;
2: keyhole cover;
3: baseboard;
Гішпанская
1: la moldura;
3: el rodapié; el zócalo
Расейская
3: плинтус;
Украінская
1: наличник; лиштва
2-3: лиштва
Француская
1: la moulure
3: la plinthe