кувэрт kuvert

назоўнік
мужчынскі
адзіночны
кувэрт -та M -це Кароль загадаў прынесці кувэрт і ёй, але залатога футарала больш не знайшлося: іх зрабілі толькі сем — столькі, колькі было запрошана чараўніц. (Ш.Пэро) У дзюбе Эдгар трымаў кувэрт, аздоблены каронай ды ініцыяламі "MR". (А.Сапкоўскі) Ён скоранька пабег на пошту, паклаў у кувэрт копію газэты і, дадаўшы прывітальнае слова, паслаў сваёй маці. (В.Воранаў) І трэба здарыцца, сьпехам укладаючы ліст у кувэрт, ён [аграном] ня тую паперку прыклаў: сьпіс студэнтаў з заўвагамі. (Р.Казак)
Cынонімы
канвэрт
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
кувэрт
Амэрыканская Ангельская
envelope
Расейская
конверт; (саст.) куверт