грыб hryb

назоўнік
мужчынскі
адзіночны
грыб грыба Т грыбам; мн. грыбы, -грыбоў
  1. а) ніжэйшая бесхларафільная расьліна ў выглядзе шапачкі на ножцы. Я люблю хадзіць між хвой, Цешыцца грыбамі. (Свірка) На кожным кроку на вочы трапляюць грыбы баравікі, маслякі, бабкі. (В.Вольскі) б) цьвёрдая нарасьць на дрэве; губа, чага. бярозавы грыб в) перан. пра тое, што мае форму грыба. атамны грыб
  2. ніжэйшы бесхларафільны расьлінны мікраарганізм, які выклікае браджэньне, гніеньне. Плесневыя грыбы-пеніцылы ідуць на выраб антыбіётыкаў.
  3. (звычайна ў спалучэнні са словам «стары»). разм. пагард. пра старога чалавека. — Дык навошта я ім там, стары грыб, цяпер спатрэбіўся. (Васілевіч)
  4. звычайна мн. разм. пагард. губы. Разьвесіў грыбы.
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
грыб
Амэрыканская Ангельская
1: mushroom; 2: (навук.) fungus; edible fungus
Летувіская
grybas
Нямецкая
1: der Pilz; 2: (навук.) der Fungus
Расейская
гриб
Польская
grzyb