назоўнік - noun
cклон - declension
cклоны - declensions
скланяць - to decline
скланеньне - act of declining words
У беларускай мове канчанкі назоўнікаў мяняюцца залежна ад выразу. У ангельскай мове назоўнікі заўжды ў назоўным склоне і амаль ніколі не мяняюцца. Значэньне мяняецца пры дапамозе прыназоўнікаў ці дадатковых словаў.
У беларускай мове сем склонаў:
- назоўны склон - nominative case
- родны склон - genitive case
- давальны склон - dative case
- вінавальны склон - accusative case
- творны склон - ablative case
- месны склон - locative case
- клічны склон - vocative case
Пераклады скланеньня на ангельскю
- гэта альтанка - this is a gazebo
- няма альтанкі - absence of a gazebo
- даю альтанку - I am giving a gazebo
- бачу альтанку - I see a gazebo
- ганаруся альтанкаю - I am proud of a gazebo
- пры альтанцы - I am near a gazebo
Назоўны склон
Тлумачыць што за гэч ці што за чалавек. Адказвае на пытаньні хто што.
| Пытаньне да чалавена | Адказ ад чалавека | Пытаньне да рэчы | Адказ ад рэчы |
|---|---|---|---|
| ёсьць хто? | ёсьць Алеся | ёсьць што? | ёсьць альтанка |
Родны склон
Тлумачыць адсутнасьць кагосьці ці чагосьці. Адказвае на пытаньні каго чаго.
| Пытаньне да чалавена | Адказ ад чалавека | Пытаньне да рэчы | Адказ ад рэчы |
|---|---|---|---|
| нама каго? | няма Алесі | няма чаго? | няма альтанкі |
Давальны склон
Тлумацыць даваньне камусьці ці чамусьці. Адказвае на пытаньні каму чаму.
| Пытаньне да чалавена | Адказ ад чалавека | Пытаньне да рэчы | Адказ ад рэчы |
|---|---|---|---|
| даю каму? | даю Алесі | даю чаму? | даю альтанцы |
Вінавальны склон
Тлумацыць вінаваньне кагосьці ці чагосьці. Адказвае на пытаньні каго што.
| Пытаньне да чалавена | Адказ ад чалавека | Пытаньне да рэчы | Адказ ад рэчы |
|---|---|---|---|
| віню/бачу каго? | віню/бачу Алесю | віню/бачу што? | віню/бачу альтанку |
Творны склон
Тлумацыць кіранак тварэньня ці гонару кімсьці ці чымсьці. Адказвае на пытаньні кім чым.
| Пытаньне да чалавена | Адказ ад чалавека | Пытаньне да рэчы | Адказ ад рэчы |
|---|---|---|---|
| ганаруся/твару/гуляю з кім? | ганаруся/твару/гуляю з Алесяю | ганаруся/твару/гуляю з чым? | ганаруся/твару/гуляю з альтанкаю |
Месны склон
Тлумачыць мяйсцовасьць пры кімсьці ці пры чымсьці. Адказвае на пытаньні па/пры кім па/пры чым.
| Пытаньне да чалавена | Адказ ад чалавека | Пытаньне да рэчы | Адказ ад рэчы |
|---|---|---|---|
| знаходжуся пры/сумую па кім? | знаходжуся пры/сумую па Алесі | знаходжуся пры/сумую па чым? | знаходжуся пры/сумую па альтанцы |
Клічны склон
Ужываецца толькі пры кліканьні жывых істотаў.
| Пытаньне да чалавека | Адказ да чалавека | - | - |
|---|---|---|---|
| клічу, зьвяртаюся | Гэй Алесю! Хадзі сюды. | - | - |
| клічу, зьвяртаюся | Гэй Міхаську! Хадзі сюды. | - | - |
| клічу, зьвяртаюся | Гэй Ганно! Хадзі сюды. | - | - |