боль bol

назоўнік
мужчынскі
адзіночны
боль болю Т болем М болі фізычная ці душэўная пакута, пакутлівае ці непрыемнае адчуваньне. Перамагаючы боль у калене, падняў галаву і тады ўбачыў людзей. (В.Быкаў) За гэтыя дні ён пару разоў заходзіў да мяне, і мы, да болю ў вачах, тупа ўзіраліся ў тэксты, варочалі пад чарапамі гіпотэзы, і ўсё гэта толькі для таго, каб тут жа зарэзаць іх. (У.Караткевіч) Боль вочы твае скрыў павязкай, - крыўда наліла горкай жоўці ў сэрца і душыць за горла. Цяжка табе, жудасна, сумна! У болі ты сам, сам, як магіла ў стэпу. І тым больш трэба табе моцы. (В.Ластоўскі)
Cынонімы
пакута
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
боль
Амэрыканская Ангельская
pain
Гішпанская
dolor
Італьянская
dolore
Летувіская
skausmas
Расейская
боль
Польская
ból
Украінская
біль