блюзьнерыць bluźnieryć

дзеяслоў

Зьневажаць бога, сьвятых, увогуле ўсяго дарагога, паважанага, гаварыць блюзнерскія словы, выказваць блюзнерскія думкі.

блюзьнерыць незак. блюзьнеру, блюзьнерыш, блюзьнерыць, блюзьнерым, блюзьнерыце, блюзьнераць; блюзьнер, блюзьнерце; блюзьнерыў, блюзьнерыла, блюзьнерылі

Прыклады

– Кінь. Чалавек носіць сваё неба з сабою.
– Блюзьнерыш, – гнеўна закрычаў з кармы поп. – Аддаеш чалавеку – Божае.

Уладзімір Караткевіч Ладдзя роспачы

Нарматыўны правапіс/адпаведнік
блюзнерыць
Амэрыканская Ангельская
blaspheme; swear
Гішпанская
blasfemar
Расейская
богохульствовать
Польская
bluźnić
Украінская
богохулити
Француская
blasphémer