блюзьнерства bluźnierstva

назоўнік
ніякі
адзіночны

Зьневажаньне бога, сьвятых, увогуле ўсяго дарагога, паважанага, а таксама зьневажальныя словы.

блюзьнерства

Прыклады

Нашто бузаваць царкву, упамінаючы назву “Прарок”? Гэта ж блюзьнерства! Няхай завецца “Аблогай Гента”.

У.Караткевіч

Найперш у краіне даўно ўжо ніхто не сьмяяўся, нават перасталі ўсьміхацца; весялосьць успрымалася як блюзьнерства.

Васіль Быкаў Байкі жыцьця

Cынонімы
богазьневажэньне; баглайства
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
блюзнерства
Амэрыканская Ангельская
blasphemy
Гішпанская
la blasfemia
Расейская
богохульство; святотатство; кощунство
Польская
bluźnierstwo
Украінская
богохульство
Француская
le blasphème